Парашэнка заявіў аб узгадненні з Пуціным «алгарытму вызвалення» Саўчанкі
5- 19.04.2016, 14:46
- 16,343
У чым канкрэтна палягаюць дамоўленасці, Парашэнка не ўдакладніў.
Аб дамоўленасці з Пуціным прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Каралеўства Данія Ларсам Лёке Расмусанам сёння ў Кіеве, паведамляе УНІАН.
«Учора я ініцыяваў тэлефонную размову з Пуціным. На аснове папярэдніх напрацовак, мне здаецца, нам удалося ўзгадніць пэўны алгарытм вызвалення Надзеі», - заявіў ён.
«Як вы ведаеце, учора суд вынес пастанову паводле справы расейскіх байцоў ГРУ Ерафеева і Аляксандрава, і гэта пастанова суда адкрывае пэўныя магчымасці для задзейнічання механізму абмену», - дадаў прэзідэнт.
«Аднак я вельмі прасіў бы ўсіх пазбегнуць спекуляцый з гэтай нагоды, з нагоды тэрмінаў вяртання і якіх-небудзь далейшых крокаў - гэта пытанне не можа быць прадметам для палітычных гульняў», - заявіў Парашэнка.