19 траўня 2024, Нядзеля, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі віцэ-прэм'ер Калінін рассмяшыў інтэрнэт

124

Зразумець беларускіх чыноўнікаў складана, а часам, і немагчыма.

Паспрабуйце самі разабрацца, што сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, адказны ва ўрадзе за будаўніцтва і ЖКГ, на выставе TIBO-2016. Карыстальнікі Белнэту зламалі галовы, спрабуючы зразумець яго словы.

«Большасць нашых грамадзян, карыстальнікаў IT-тэхналогіямі інтэрнэт-рэсурсаў з 9,5 мільёнаў грамадзян маюць абаненцкі дадатак і карыстанне блізу 13 мільёнаў нашых грамадзян, - сказаў ён у інтэрв'ю АНТ. - Гэта сведчыць пра тое, што ёсць, створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстальніку выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі для ўкаранення, інтэграцыі і развіцця сваіх магчымасцяў і попыту інтарэсу».

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках