3 траўня 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч дазволіў «прафесійную помсту» байкерам з боку ДАІ

49
Шуневіч дазволіў «прафесійную помсту» байкерам з боку ДАІ
Ігар Шуневіч
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Масавыя канфіскацыі матацыклаў пасля наезду менскага байкера на супрацоўніка ДАІ кіраўнік МУС уважае «адэкватнай мерай».

«Калі парушальнік-рэцыдывіст з некалькімі дзесяткамі парушэнняў ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе нашых грамадзян, то я не маю права дапусціць яго да руху. І рабіць гэтага не буду. Я буду рабіць усё, каб ён на вуліцу не выехаў», - заявіў 21 красавіка міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанні журналістаў у «палаце прадстаўнікоў», паведамляе tut.by.

Каментуючы рэзананснае ДТЗ у Менску з удзелам байкера, у якім сур'ёзна пацярпеў супрацоўнік ДАІ, міністр звярнуўся да ўсіх байкераў і матацыклістаў - з яго слоў, ён «наўмысна робіць размежаванне на дзве катэгорыі гэтых людзей»:

- Органы ўнутраных спраў, органы правапарадку ніколі не прад'явяць прэтэнзій да законапаслухмяных грамадзян. Мы адэкватныя людзі, стараемся адэкватна рэагаваць на наяўную сітуацыю. Але я скажу вам проста і шчыра: я мяркую і дапускаю наяўнасць прафесійнай помсты з боку супрацоўнікаў ДАІ ў рамках дзейнага заканадаўства.

Тым, хто мяркуе гэта «прадузятым», міністр рэкамендаваў «схадзіць паглядзець на нашага пацярпелага, нашага супрацоўніка, які змагаецца за жыццё». Са слоў Ігара Шуневіча, інспектар ДАІ цяпер «у вельмі цяжкім стане».

Канфіскацыі матацыклаў у Менску 18 красавіка, паведаміў міністр, «аформленыя дакументальна на падставе дзейнага заканадаўства, усе працэсуальныя дакументы складзеныя і будуць складацца».

Рабіць больш жорсткімі захады ў дачыненні да байкераў міліцыя пакуль не плануе.

- Пакуль сітуацыя не выйшла з-пад кантролю. Правілы гульні - гэта правілы дарожнага руху, мы нічога іншага не патрабуем. І калі парушальнік-рэцыдывіст з некалькімі дзясяткамі парушэнняў ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе нашых грамадзян, то я не маю права дапусціць яго да руху. І рабіць гэтага не буду. Я буду рабіць усё, каб ён на вуліцу не выехаў - незалежна ад таго, які ён сем'янін, дзе працуе. Калі ён ігнаруе агульнапрынятыя правілы, міліцыя будзе ўсё рабіць для таго, каб не дапусціць цяжкіх наступстваў.

Нагадаем, што пасля інцыдэнту са збітым 19 красавіка байкерам ў Менску супрацоўнікамі ДАІ ў сталіцы пачалася масавая канфіскацыя матацыклаў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках