20 траўня 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

7
Менгарвыканкам дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху»
Архіўныя фота BYMEDIA.NET

Збор удзельнікаў шэсця 26 красавіка прызначаны на 18.00 ля кінатэатра «Кастрычнік».

«Менгарвыканкам даў дазвол на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў 30-ю гадавіну катастрофы. Збор а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», - напісаў у «Фэйсбуку» старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Нам змянілі месца збору, дазволіўшы сабрацца каля кінатэатру «Кастрычнік». Скарацілі час збору - з 18 да 18:30, і за кошт гэтага працягнулі час шэсця - з 18:30 да 20:00. Таксама забаронены мітынг каля царквы, а таму гадзіна застаецца на ўскладанне кветак. Усяго акцыя павінна прайсці цягам трох гадзін. Вядома, мы незадаволеныя такімі ўмовамі, але падпарадкоўваемся, каб правесці акцыю», - заявіў «Радыё Свабода» адзін з заяўнікаў акцыі Юрый Меляшкевіч.

Са словаў арганізатараў «Чарнобыльскага шляху», асноўныя лозунгі акцыі: «Чарнобыль не скончыўся - катастрофа прадаўжаецца», «Не - Астравецкай АЭС» і «Чарнобыль - 30 гадоў хлусні Крамля і ўлады Аляксандра Лукашэнкі».

Нагадаем, што 8 красавіка заяўка на правядзенне акцыі была пададзеная ў Менгарвыканкам.

Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» прапаноўваў уладам дазволіць збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук з 18 да 19 гадзін, затым плануецца прайсці маршам па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царквы іконы Божай Маці «Спагнанне загінулых», дзе запланаваны мітынг і ўскладанне кветак. Акцыю плануецца скончыць а 21.00.

Арганізатарамі «Чарнобыльскага шляху» выступіла Партыя БНФ, рух «За свабоду», рух салідарнасці «Разам», Беларуская партыя «Зялёныя», Аб'яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ганаровай старшынёй аргкамітэта стала лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках