17 траўня 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах усталявалі памятны крыж у гонар Вацлава Ластоўскага

2

Урачыстае адкрыццё памятнага крыжа запланаванае на 29 красавіка.

У месцы масавых расстрэлаў НКВД ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам усталявалі памятны знак у гонар бацькі беларускай гістарыяграфіі, акадэміка, гісторыка Вацлава Ластоўскага. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца праз тыдзень, піша «Гістарычная праўда».

У 1910 году Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» - першую кнігу, у якой аўтар абгрунтаваў беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя таго, Ластоўскі абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі (падзеі даведзеныя да 1905 года). У 1920-я гады Вацлаў Ластоўскі працаваў над «Нарысамі беларускай гісторыі», якія па сутнасці ўяўляюць сабой першую беларускую энцыклапедыю гісторыі Беларусі і складзеная з розных тэрмінаў і паняццяў з беларускага мінулага (машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Літвы).

У 1925 годзе ён апублікаваў «Летапісца Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага». У 1926 году ўбачыла свет галоўная праца Ластоўскага - манументальная «Гісторыя беларускай кнігі. Спроба тлумачальнага кнігапісу з канца X да пачатку XIX стагоддзя», у якім прыводзіліся цытаты на старабеларускай мове са шматлікіх старажытных кніг і рукапісаў.

Гэта выданне ўяўляе сабой агляд «больш тысячы найважнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з пачатку зараджэння беларускага пісьменства (X ст) да XIX стагоддзя».

У лістападзе 1929 года ён быў вызвалены ад пасады сакратара Акадэміі навук БССР. 21 ліпеня 1930 арыштаваны паводле справы «Саюза вызвалення Беларусі». Утрымліваўся ў турмах Масквы і Менска. Быў высланы на 5 гадоў у Саратаў. 6 снежня 1930 года пазбаўлены звання акадэміка.

Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага ўніверсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937 года. Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прысудзіла да расстрэлу «як агента польскай выведкі і ўдзельніка нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Паводле першага прысуду рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 года; паводле другога - 16 верасня 1958 года. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках