20 траўня 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей пра аварыю на ЧАЭС: Хопіць плакаць, пакутаваць і скардзіцца

78
Макей пра аварыю на ЧАЭС: Хопіць плакаць, пакутаваць і скардзіцца
Уладзімір Макей
ФОТА: CTV.BY

Беларусь мае намер адрадзіць землі, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі, што праходзіць у Менску, паведамляе БелаПАН.

«Можна плакацца, пакутаваць і скардзіцца, але можна і паспрабаваць змяніць сітуацыю, - заявіў Макей. - Ці можна пастарацца арганізаваць толькі гуманітарную дапамогу, якая размяркоўвалася б сярод пацярпелых, але можна паспрабаваць і аднавіць гэтыя землі для таго, каб яны былі прыдатныя для пражывання, вырошчвання прадукцыі, якая была б прыдатная для ежы. Забяспечыць устойлівае развіццё гэтых рэгіёнаў - вось наша галоўная задача».

«Хоць і раздаюцца крытычныя галасы асобных прадстаўнікоў экалагічных арганізацый, паверце: урад Беларусі, прэзідэнт краіны думаюць пра тое, каб быў забяспечаны жорсткі радыяцыйны кантроль атрыманай прадукцыяй, у тым ліку на землях, якія ў свой час пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы», - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Міжнародная канферэнцыя «Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый» праходзіць 25 красавіка ў Палацы Рэспублікі. Форум арганізаваны Саветам міністраў Беларусі і Праграмай развіцця ААН. Разам з прадстаўнікамі беларускага ўрада ў канферэнцыі ўдзельнічаюць дыпламаты і экспэрты з Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Італіі, Мальтыйскага ордэна, Расеі, Украіны, Швэцыі, Японіі і іншых краін, а таксама супрацоўнікі міжнародных арганізацый, у тым ліку МАГАТЭ, АБСЕ, Сусветнага банка. Асаблівыя госці канферэнцыі - намеснік генеральнага сакратара ААН, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хэлен Кларк і дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН у краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках