3 траўня 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя не пусцілі на «Чарнобыльскі шлях»

2
Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя не пусцілі на «Чарнобыльскі шлях»
Ігар Гузь

Аўтамабіль Ігара Гузя на мяжы абшукваюць супрацоўнікі КДБ.

Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь ехаў з памочнікамі ў Менск, каб узяць удзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях». Акрамя таго, планаваліся сустрэчы з супрацоўнікамі амбасады Украіны, прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары і апазіцыйных сіл, паведамляе «Радыё Свабода».

«Лукашэнка зноў не пусціў мяне ў Беларусь. На гэты раз на загад Крамля. Таксама я дамовіўся аб сустрэчы з бацькамі асобных беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну на Данбасе. Нядаўна ў кватэрах, дзе пражываюць сваякі хлопцаў, прайшлі ператрусы. Проста неабходна іх падтрымаць», - паведаміў Гузь у «Фэйсбуку».

Аўтамабіль Ігара Гузя спынілі на мяжы памежнікі, далей падцягнуліся работнікі КДБ і іншых органаў.

«Я прадаўжаю быць асабліва небяспечным для Лукашэнкі і, імаверна, ужо і для Пуціна палітыкам», - мяркуе народны дэпутат Украіны.

У аўто Ігара Гузя праводзяць ператрус, яго самога абяцаюць дэпартаваць і забараніць уезд у Беларусь на 10 гадоў.

Нагадаем, у 2005 годзе пасля ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху» Ігар Гузь, які ў той час узначальваў ўкраінскую арганізацыю «Нацыянальны альянс», а таксама чацвёра ягоныя паплечнікаў былі затрыманыя і пакараныя 9 днямі арышту. Увесь гэты тэрмін украінскія актывісты трымалі галадоўку. Пасля вызвалення з турмы Ігара Гузя дэпартавалі з Беларусі, пазбавіўшы права ўезду ў краіну на 5 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках