26 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Мазыром пры пасадцы перакуліўся вайсковы гелікаптэр

9

Страт сярод экіпажа верталёта няма.

Пад Мазыром, за 6 км на паўночны захад ад горада, падчас навучальных палётаў перавярнуўся вайсковы верталёт.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, здарэнне адбылося 25 красавіка а 16.20.

Верталёт МІ-24, які належыць 50-й змяшанай авіяцыйнай базе ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл, выконваў планавую пасадку на пляцоўку па-за аэрадромам.

Паведамляецца, што экіпаж гелікаптэра жывы. Ля пляцоўкі прызямлення разбурэнняў няма.

Міністэрства абароны прызначыла камісію, якая вызначыць прычыны здарэння.

Прыблізнае месца падзення верталёта
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках