5 траўня 2024, Нядзеля, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Трэба замест газу і нафты выкарыстоўваць электрычнасць

154
Лукашэнка: Трэба замест газу і нафты выкарыстоўваць электрычнасць

Дыктатар нарэшце зразумеў, што энэргію з Астравецкай атамнай станцыі ніхто з суседніх краін не стане купляць.

Лукашэнка ўважае за перспектыўнае пашырэнне сфер ужывання электраэнэргіі ў краіне з улікам будучага ўводу ў строй Беларускай АЭС. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы ў Ельскім раёне з мясцовымі жыхарамі, паведамляе БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, пасля пачатку функцыянавання БелАЭС у краіне будзе лішак электраэнэргіі, якую неабходна выкарыстоўваць.

"Купіць у нас гэтую электраэнэргію наўрад ці змогуць суседзі. У Расеі таксама празмернасць, ва Украіне электраэнэргіі хапае. У Еўропе свая электраэнэргія. Фактычна, гэта тавар, ідзе канкурэнцыя. Яе прадаць будзе цяжка", - адзначыў дыктатар.

"Таму я кажу, што сёння трэба рыхтавацца да таго, каб замест газу, нафты выкарыстоўваць электрычнасць", - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што галоўнае нават не зрабіць таннейшай выпрацаваную ў Беларусі электраэнэргію, а захаваць цяперашні ўзровень коштаў.

"Будуць даражэць газ і нафта (а ў нас іх няма), а энэргія будзе значна таннейшай", - распавёў ён.

Лукашэнка мяркуе, што неабходна ўжо цяпер пры ўводзе ў строй новых аб'ектаў, жылля прадугледжваць больш шырокае выкарыстанне электраэнэргіі.

"А калі вы ўбачыце, што электрычнасць будзе больш выгаднай, чым газ, вы самі купіце электрычную пліту", - адзначыў "прэзідэнт".

Яшчэ адзін перспектыўны кірунак - развіццё сегмента электрамабіляў, мяркуе Лукашэнка.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках