4 траўня 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Даведка аб 10-кратным перавышэнні ўтрымання стронцыю ў беларускім малацэ

13

Згодна з нормамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі, актыўнасць стронцыю-90 у прадуктах харчавання не павінна перавышаць 3,7 бекерэля на кілаграм.

5 красавіка агенцтва Асашыэйтэд Прэс апублікавала матэрыял, у якім паведамлялася, што ў малацэ з фермы каля чарнобыльскай зоны, якая паступае на прадпрыемства «Мілкавіта», у 10 разоў вышэй за норму ўтрыманне нуклідаў стронцыю-90, нагадвае «Наша ніва».

Згодна з нормамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі, актыўнасць стронцыю-90 у прадуктах харчавання не павінна перавышаць 3,7 бекерэля на кілаграм. У гэтым узоры малака гэты паказчык склаў 37,5 Бк/кг.

У адказ намеснік галоўнага лекара Менскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Пётр Амвросьеў заявіў, што паводле вынікаў тых даследаванняў утрыманне цэзія-137 склала 1,10 ± 1,77 Бк/л (норма 100 Бк/л), гэта значыць малако адпавядае норме па колькасці цэзію-137. А вымярэнне ўтрымання стронцыю-90, са слоў Амўросьева, не праводзілася «праз недастатковасць дастаўленага аб'ёму малака».

Аўтар матэрыялу AP, журналіст Юрый Карманаў падаў НН даведку, якую атрымаў у Менскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паводле вынікаў аналізу малака. Пра ўтрыманне стронцыю-90 сведчыць другі знізу радок.

Радыёактыўнае малако з Беларусі

Напярэдадні 30-й гадавіны з дня Чарнобыльскай катастрофы журналісты даведаліся, што на краі зоны адчужэння ў Беларусі размешчана ферма, якая прадае радыёактыўнае малако.

Фермеры ўважаюць адсутнасць мутацый у жывёл дастатковым довадам таго, што іх прадукцыя бясшкодная. Тым часам беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што яго краіна назапасіла ўнікальны досвед у пераадоленні аварый на АЭС.

Карэспандэнты Associated Press пабывалі на ўскраіне чарнобыльскай зоны адчужэння ў Беларусі, дзе выявілі малочную ферму. Журналісты не сталі каштаваць мясцовае малако, але ўзялі з сабой бутэльку для даследавання ў Менскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Высветлілася, што ўтрыманне радыеактыўнага ізатопа ў прадукце ў 10 разоў перавышае гранічна дапушчальны ўзровень паводле мерах харчовай бяспекі краіны.

Падчас праверкі экспэрты выявілі ў малацэ перавышэнне ўтрымання нуклідаў стронцыю-90. Згодна з нормамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі, актыўнасць стронцыю-90 у харчовых прадуктах не павінна перавышаць 3,7 бекерэля на кілаграм. У гэтым узоры малака гэты паказчык склаў 37,5 Бк/кг. Пры гэтым вядома, што пад уздзеяннем стронцыю-90 у арганізме чалавека могуць развівацца анкалагічныя і сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Як адзначае AP, спецыялісты менскага навуковага цэнтра ў той жа час не змаглі праверыць малако на ўтрыманне складаных ізатопаў амерыцыя і плутонію.

Вынікі даследавання кажуць пра тое, што наступствы самай маштабнай у свеце ядзернай аварыі ўсё яшчэ нагадваюць пра сябе ў Беларусі. Разам з тым кіраўніцтва краіны імкнецца хутчэй аднавіць доўгі час прастойваючыя землі сельскагаспадарчага прызначэння, адзначае AP.

Фермер Мікалай Чубенак з гонарам распавёў журналістам, што яго статак з 50 кароў вырабляе да двух тон малака ў дзень для мясцовага завода «Мілкавіта», чый сыр гатунку пармезан прадаецца ў асноўным у Расеі. Паводле звестак Сусветнага банка, Расея з'яўляецца асноўным рынкам для экспарту беларускіх прадуктаў харчавання, якія складаюць 15% ад усяго экспарту Беларусі.

Кіраўніцтва «Мілкавіты» палічыла вынікі даследавання AP «немагчымымі». На заводзе сцвярджаюць, што, згодна з іх уласным тэстам, узровень радыеактыўных ізатопаў у малацэ ніжэйшы за дапушчальны.

Ферма Чубенкі знаходзіцца за 45 км на поўнач ад Чарнобыльскай АЭС і за 2 км ад зоны, дзе людзям афіцыйна сяліцца для пастаяннага пражывання забаронена. Вытворчасцю малака фермер займаецца з 2014 года. Чубенак збіраецца падвоіць свой статак і пачаць вырабляць сыр самастойна.

Між тым Лукашэнка ў час сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ААН, адміністратарам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк паведаміў, што Беларусь набыла ўнікальныя веды і досвед у пераадоленні катастроф, падобных да аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Няхай гэта будзе нашым укладам у развіццё чалавецтва», - сказаў прэзідэнт, якога цытуе ТАСС.

Лукашэнка запэўніў прадстаўнікоў ААН, што калі «дзесьці здарыцца бяда», беларускія навукоўцы і спецыялісты «гатовыя працаваць у пераадоленні гэтых наступстваў». Са слоў Лукашэнкі, так было зусім нядаўна на «Фукусіме - 1», дзе «былі ўжытыя беларускі досвед, веды, прыборы».

Са слоў Лукашэнкі, на аднаўленне пацярпелых тэрыторый выдаткаваная сума, роўная дзясяткам гадавых бюджэтаў Беларусі. «Мы збіралі гэтыя сродкі і ўкладвалі ў пераадоленне (наступстваў) гэтай катастрофы. Сёння нам ужо не здаецца, што гэтыя землі назаўсёды страчаныя, як гэта бачылася 30 гадоў таму назад», - адзначыў прэзідэнт.

У выніку чарнобыльскай катастрофы, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, радыеактыўнаму забруджванню падвергнулася 23% тэрыторыі Беларусі, на якой знаходзілася 3678 населеных пунктаў, адзначае ТАСС. У найбольшай ступені пацярпелі тэрыторыі Берасцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Паводле афіцыйных звестак, у зоне радыеактыўнага забруджвання на 1 студзеня 2016 году знаходзіўся 2371 населены пункт. Колькасць насельніцтва, якое пражывае на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі, склала на пачатак года за 1 млн 141,8 тысячы чалавек (12% колькасці насельніцтва Беларусі).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках