4 траўня 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар: «Парламенцкія выбары» павінны прайсці як заўсёды

42
Дыктатар: «Парламенцкія выбары» павінны прайсці як заўсёды
ФОТА: AP

Дыктатар запатрабаваў не ўлічваць рэкамендацый міжнародных назіральнікаў, якія «будуць ісці ў разрэз з інтарэсамі беларускага народа».

Пра гэта заявіў Лукашэнка 27 красавіка на нарадзе ў пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, паведамляе БелТА.

«Народнае волевыяўленне, паводле існай практыкі, павінна прайсці ў абсалютна дэмакратычнай і спакойнай атмасферы і, самае галоўнае, на найвышэйшым арганізацыйным узроўні, як гэта ў нас заўсёды было», - заявіў ён.

З ягоных слоў, асаблівую ўвагу трэба надаць фармаванню выбарчых камісій, у склад якіх «павінны ўвайсці годныя прадстаўнікі працоўных калектываў, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў».

«Паводле традыцыі ў краіну прыедуць і міжнародныя назіральнікі. Абмяжоўваць іх колькасць нам не трэба», - заявіў Лукашэнка, адзначыўшы, што запрашэнні замежным партнёрам трэба накіраваць пасля таго, як будуць прызначаныя даты правядзення выбараў.

На нарадзе таксама абмяркоўваюцца прапановы ва ўдасканаленні выбарчага працэсу, у тым ліку на аснове рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, выпрацаваныя міжведамаснай экспэртнай групай, якая была створаная на даручэнне Лукашэнкі.

«Асобныя, напэўна, могуць быць рэалізаваныя цяпер, іншыя - у далейшым, пры карэкціроўцы нормаў выбарчага кодэксу», - адзначыў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў неабходнасць дакладна вызначыць тыя з рэкамендацый міжнародных назіральнікаў, якія можна прыняць пад увагу ў першачарговым парадку, і «не ўлічваць прапаноў, якія будуць ісці ў разрэз з інтарэсамі беларускага народа».

«Нельга забываць, што ў выбарчай кампаніі мы абавязаны кіравацца перш за ўсё уласным заканадаўствам. Ні пад кога падладжвацца не трэба», - заявіў Лукашэнка адзначыўшы, што «беларускае выбарчае заканадаўства адпавядае міжнародным прынцыпам і ўлічвае правілы і традыцыі правядзення «выбараў», якія склаліся ў Беларусі.

«Прынамсі, наша заканадаўства не горшае, чым у іншых дзяржаў, дзе праходзілі адпаведныя выбары, якія былі прызнаныя міжнароднымі структурамі», - мяркуе ён.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках