26 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на «Паліміры» ў Наваполацку

21

Паведамленні аб НЗ на наваполацкім заводзе з'явіліся ў сацыяльных сетках ўвечары 27 красавіка.

Відавочцы пісалі пра «выбух і моцны пажар» у адным з цэхаў прадпрыемства. Як распавёў tut.by прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, інцыдэнт адбыўся праз выкід этылену.

Паведамленне ад старэйшага дыспетчара «Палімір» ААТ «Нафтан» паступіла ў МНС а 16.58. У цэху 105 праз адмову рэгулятарнага клапана адбыўся выкід этылену і спыненне тэхналагічнага працэсу.

ФОТА З СУПОЛЬНАСЦІ «ПОЛАЦАК І НАВАПОЛАЦК» «ВКОНТАКТЕ»

«На месцы працуе камісія інжынерна-тэхнічнага складу завода, вядуцца рэгламентныя тэхналагічныя работы запуску цэха. Прычына адмовы рэгулятарнага клапана высвятляецца. Інфармацыі аб пацярпелых няма», - паведаміў падрабязнасці Віталь Навіцкі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках