29 красавiка 2024, панядзелак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Судовы канвеер» у Менску разгледзіць 12 спраў за Дзень Волі

7
«Судовы канвеер» у Менску разгледзіць 12 спраў за Дзень Волі
ФОТА: RACYJA.COM

28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Менска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў святкавання Дня Волі.

Дазволенае шэсце 25 сакавіка часткова праходзіла не па заяўленым маршруце - ад помніка Янку Купалу да кінатэатра «Кастрычнік».

Гэта ўлады палічылі «парушэннем» парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

На многіх дэманстрантаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, паведамляе сайт spring96.org.

На «судовы канвеер» сёння выклікалі актывістаў:

Кацярыну Людвіг (пачатак а 10 гадзіне, суддзя С. Салапан), пастанова - штраф 25 базавых велічынь, 5 міліёнаў 250 тысяч.

Максіма Вінярскага (10-00, суддзя Фёдарава),

Алеся Макаева (10-00, суддзя Д. Жданок),

Яўгена Батуру (10-00, суддзя Драчова),

Мікалая Коласа (14-30, суддзя Драчова),

Дзмітрыя Паліенку (10-00, суддзя Круковіч),

Дзмітрыя Сільчанку (14-30, суддзя Абрамовіч),

Змітра Дашкевіча (14-30, суддзя А. Якунчыхін),

Аляксея Янукевіча (10-00, суддзя Л. Гарчыліна),

Мікалая Казлова (10-00, суддзя Дубаневіч),

Віталя Рымашэўскага (суддзя Фёдарава),

і намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках