27 красавiка 2024, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнік, які пратэставаў на вежавым кране, - былы амапавец

96

Сталі вядомыя падрабязнасці аб працоўным, што пратэставаў на «Дынама».

Знаёмыя 25-гадовага віцебскага будаўніка Дзмітрыя Сталярова, які залез на вежавы кран у Менску, распавялі пра біяграфію хлопца.

У дзяцінстве Дзмітрый займаўся лыжнымі гонкамі і скончыў вучэльню алімпійскага рэзерву. Зрэшты, прафесійным спартоўцам ён не стаў.

Будаўнічую спецыяльнасць хлопец атрымаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Акрамя таго, паспеў адслужыць у АМАПе, аднак сышоў з сілавой структуры, паведамляе nn.by.

Цягам апошніх пяці гадоў Дзмітрый працаваў апрацоўшчыкам. Са слоў сяброў, сёлета яму не плацілі заробак. Розныя знаёмыя называюць лічбы ад 40 да 100 мільёнаў рублёў, якія Дзмітрый дарэмна спрабаваў «выбіць» з працадаўцаў.

Як паведамляў сайт charter97.org, 28 красавіка а 14 гадзіне ў Менску на стадыёне «Дынама», дзе ідзе рэканструкцыя, мужчына залез на вежавы кран.

«Устаноўлена, што гэты грамадзянін - жыхар Віцебска, 1991 года нараджэння, апрацоўшчык. Паводле папярэдняй інфармацыі, у Віцебску з ім не разлічыліся за працу, таму ён такім вось чынам наважыў запатрабаваць кампенсацыю. Аднак спецыялісты працягваюць высвятляць прычыны і матывы такога ўчынку», - паведаміў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. З яго слоў, кампанія завінавацілася віцябляніну некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў.

У агульнай складанасці мужчына правёў наверсе больш за пяць гадзін. А 18.15 ён пачаў спускацца ўніз. Калі мужчына спусціўся з крана, да яго адразу ж падышлі людзі ў рабочай форме, узялі пад рукі і пасадзілі ў белы мікрааўтобус. Хто былі гэтыя людзі, невядома.

ФОТА: EURORADIO.FM
Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках