3 траўня 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У праваслаўных хрысціян сёння Вялікая пятніца

2
У праваслаўных хрысціян сёння Вялікая пятніца

Сёння, 29 красавіка, у праваслаўных хрысціян Вялікая пятніца - самы смутны дзень года.

Хрысціяне ў гэты дзень успамінаюць пра пакутную смерць Ісуса Хрыста на крыжы, зняцця Яго з крыжа і пахаванне.

У Вялікую пятніцу Боская літургія не здзяйсняецца, замест гэтага чытаецца Евангелле аб Муках Хрыстовых. У сярэдзіне дня здзяйсняецца вячэрняя, у канцы якой з алтара выносіцца плашчаніца і ўскладаецца на сярэдзіне храма.

Сімвалічна гэта азначае зняцце Цела Ісуса з крыжа і яго пахаванне. Плашчаніца - гэта намітка вялікага памеру, на якой намаляванае пакладзенае ў труну цела Збавіцеля.

У Вялікую пятніцу не прынята спяваць, гуляць і весяліцца. Лічыцца, што чалавек, які весяліцца ў гэты дзень, увесь год будзе плакаць.

Вялікая пятніца - дзень асабліва строгага паста. Лічыцца, што ў гэты дзень можна есці толькі хлеб і піць толькі ваду.

Таксама ў гэты дзень нельга працаваць, каб нічога не адцягвала ад малітваў і службаў.

У даўнія часы ў вёсках у Вялікую пятніцу выконвалі толькі дзве працы: пяклі булкі і саджалі расаду капусты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках