3 траўня 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» прапаноўвае абанентам добраахвотна абнавіць тарыфы

5
«Белтэлекам» прапаноўвае абанентам добраахвотна абнавіць тарыфы

У адваротным выпадку абанентаў аўтаматычна перавядуць на тарыф «Дамасед старт».

У сувязі з тым, што частка тарыфных планаў byfly перанесена ў архіў і падлягае выдаленню з білінгавай сістэмы, «Белтэлекам» рэкамендуе да пачатку траўня змяніць архіўныя тарыфныя планы на актуальныя. У адваротным выпадку абанентаў аўтаматычна перавядуць на тарыф «Дамасед старт», паведамляе tut.by.

Аператар паведамляе, што самы просты і хуткі спосаб змены тарыфнага плану - праз кабінет карыстальніка.

Выдаленыя будуць наступныя тарыфныя планы: 600/512, 1200/1024, 2400/2048, 4800/4096, Лёгкі, Выдатны, Перспектыўны 3, Перспектыўны 5, Перспектыўны 10, Плюс, Плюс-1, Плюс-2, Камфорт Лайт, Камфорт Стандарт , 60 стандарт, 60 эканом, Вечар, Дзесяць эканом, Дзесяць стандарт, Дзесяць бізнэс, Дзесяць карпаратыўны, Дванаццаць эканом, Дванаццаць стандарт, Дванаццаць Карпаратыўны, Дванаццаць бізнэс, Дванаццаць плюс, 64/32, 256/128, 512/256, 768 / 384, 1024/512.

Калі вы карыстаецеся адным з гэтых тарыфных планаў і да канца красавіка не зменіце яго, то з 1 траўня 2016 года вас аўтаматычна бясплатна перавядуць на тарыф «Дамасед старт».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках