2 траўня 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Цукербэрг за дзве гадзiны разбагацеў на $3,3 мільярда

4

Багацце заснавальніка Facebook расце пастаянна, але асабліва актыўна яно павялічваецца пасля фінансавых справаздач сацсетак.

На гэты раз усяго за дзве гадзіны кашалёк Цукербэрга патаўсцеў на $4,3 млрд, павялічыўшыся да $51,8 млрд у версіі Forbes. Праўда, потым кошт акцый сцішыўся і прадпрымальнік хутка стаў бяднейшым на $1 млрд, паведамляе onliner.by.

Такому росту багацця паспрыяла станоўчая справаздачнасць: чысты прыбытак кампаніі ў першым квартале 2016 года вырас утрая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - $1,5 млрд, выручка павялічылася больш чым на палову - $5,2 млрд, а колькасць актыўных карыстальнікаў - да 1,65 млрд.

Такая прыемная навіна адбіліся і на кошце акцый. У першыя гадзіны таргоў ён падскочыў на 9%, да $119,5 за каштоўную паперу. Праўда, затым аптымізм інвестараў злёгку сцішыўся, і цяпер акцыі Facebook гандлююцца па $116,7. Рынкавая капіталізацыя кампаніі дасягнула $332,6 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках