26 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча не прапусціць «Начных ваўкоў» на сваю тэрыторыю

32
Польшча не прапусціць «Начных ваўкоў» на сваю тэрыторыю
ФОТА: AFP

Пуцінскія байкеры зноў наважылі здзейсніць правакацыйную паездку «на Бэрлін».

Польшча не прапусціць на сваю тэрыторыю ўдзельнікаў мотамаршу «Дарогі Перамогі - на Бэрлін!», які арганізаваў расейскі клуб «Начныя ваўкі». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Маскве Барташ Чыхоцкі, паведамляе ТАСС.

«Польшча не ўпусціць расейскіх матацыклістаў з клуба «Начныя ваўкі», - заявіў Чыхоцкі.

Як чакаецца, у найбліжэйшы час МЗС Польшчы апублікуе афіцыйнае паведамленне аб гэтым пытанні.

29 сакавіка стала вядома, што расейскі байкерскі мотаклуб «Начныя ваўкі» плануе ў канцы красавіка пачаць мотапрабег з Масквы ў Бэрлін, прысвечаны Дню Перамогі.

Верхавод мотаклуба Аляксандр Залдастанаў, вядомы пад псеўданімам «Хірург», паведаміў што прабег пройдзе з 29 красавіка да 9 траўня. Маршрут прабегу ляжыць праз тэрыторыю Расеі, Беларусі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Чэхіі і Нямеччыны. Пры гэтым «Хірург» дадаў, што сам не зможа паехаць у Еўропу, бо знаходзіцца пад санкцыямі.

Як вядома, «Начныя ваўкі» не хаваюць сваіх палітычных прыхільнасцяў і як арганізацыя адкрыта падтрымліваюць палітыку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Так, раней Залдастанаў параўнаў па значнасці анэксію Крыма Расеяй з хрышчэннем Русі князем Уладзімірам. Акрамя таго, «Хірург» стаў адным з заснавальнікаў у РФ руху «Антымайдан».

У 2015 годзе Польшча адмовіла ва ўездзе байкерам з клуба «Начныя ваўкі» падчас прабегу, прысвечанаму 70-годдзю Перамогі. Пазней падобную пастанову прыняла і Літва.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках