3 траўня 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвегіі разбіўся гелікоптэр з 14 пасажырамі на борце

Верталёт ляцеў з нафтавай платформы ў Берген.

Верталёт, на борце якога знаходзіліся як мінімум 14 чалавек, пацярпеў катастрофу ля горада Бергена на захадзе Нарвегіі.

Са словаў прадстаўніка паліцыі Мортэна Кронена, відавочцы катастрофы паведамілі, што чулі выбухі ў момант падзення верталёта і назіралі слуп дыму, паведамляе meduza.io.

Акрамя таго, паступалі паведамленні пра тое, што ў раёне падзення верталёта ў моры знаходзяцца людзі, заявіў Кронен.

Верталёт Eurocopter EC225 Super Puma ляцеў з нафтавай платформы ў Берген.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках