2 траўня 2024, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія выдаткуе 70 мільёнаў еўраў на ўзвядзенне сцяны з Расеяй

7
Эстонія выдаткуе 70 мільёнаў еўраў на ўзвядзенне сцяны з Расеяй

Скончыць будаўніцтва плануецца да 100-годдзя Эстонскай рэспублікі, якое будзе адзначацца ў 2018 годзе.

Прыярытэтам бюджэтнай стратэгіі Эстоніі на наступныя чатыры гады ў галіне ўнутранай бяспекі стане будаўніцтва самай сучаснай у Еўропе ўсходняй мяжы і паляпшэнне сіл хуткага рэагавання памежнай аховы, заявіў міністр унутраных спраў Хана Пеўкур (Hanno Pevkur), паведамляе interfax.ru.

- распавёў Пеўкур на выступе ў пятніцу на вышэйшых курсах дзяржаўнай абароны.

Са словаў міністра, у гэтым годзе ў бюджэце прадугледжанае выдзяленне на будаўніцтва на мяжы больш за 20 млн еўраў. «Згодна з зацверджанай у чацвер бюджэтнай стратэгіяй у наступныя гады мы выдадзім яшчэ 50 млн еўраў», - запэўніў кіраўнік МУС.

«Мы павінны ў наступныя гады павялічыць колькасць падраздзяленняў хуткага рэагавання, у тым ліку памежных падраздзяленняў хуткага рэагавання. Я ўпэўнены, што мы можам прыступіць да падрыхтоўчых прац яшчэ ў гэтым годзе», - заявіў міністр.

У МУС, асноўнай часткай памежнай інфраструктуры стане агароджа, закліканая прадухіляць незаконнае перасячэнне мяжы і транспамежную злачыннасць.

Пры агульнай даўжыні наземнай мяжы з Расеяй у 138 кіламетраў, агароджа вышынёй 2,5 метра будзе ўзведзеная на тэрыторыі прыкладна 90 кіламетраў. На астатніх адрэзках натуральным памочнікам памежнікаў стануць рэкі і балоты, дзе няма сэнсу і неабходнасці будаваць агароджу.

Таксама на памежнай паласе з'явіцца патрульная сцежка шырынёй не менш за два метры і кантрольная лінія шырынёй да дзесяці метраў, будуць усталяваныя перашкоды для жывёл, шлагбаўмы, памежныя слупы, папераджальныя знакі і асвятленне.

У іншай балтыйскай рэспубліцы - Латвіі ўжо будуюць агароджу на мяжы з Расеяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках