3 траўня 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі прадэманстравалі новую старую форму рахунку

7

Новая квітанцыя мала чым адрозніваецца ад старой - змяніўся толькі вонкавы выгляд табліцы, дзе распісаныя тарыфы і выдаткі.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі прэзентавала новую форму рахунку, паведамляе БелТА. Рахунак стаў двухбаковым і «больш простым для разумення», паведамляе інфармагенцтва. На адным яго баку паказаная інфармацыя аб налічанай плаце за жыллёва-камунальныя паслугі, на іншым - дадатковая інфармацыя аб асабовым рахунку, жылым доме, расшыфроўка фактычных выдаткаў.

ФОТА: BELTA.BY

Літаральна на днях адзін з чытачоў сайта charter97.org даслаў у рэдакцыю фота свайго лютаўскага рахунку. І, параўнаўшы звесткі ў квітанцыі чытача і той, што прэзентавала ЖКГ, можна рэзюмаваць, што ніякай новай «больш простай для разумення» інфармацыі ў рахунку не дадалося. Змянілася толькі канструкцыя табліцы, у якой распісаныя паслугі, тарыфы і выдаткі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках