2 траўня 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапанавалі рыхтавацца да сусветных коштаў энэргарэсурсаў

16
Беларусам прапанавалі рыхтавацца да сусветных коштаў энэргарэсурсаў
ФОТА З САЙТА B92.NET

Кошты энэргарэсурсаў для Беларусі не будуць стала паніжанымі і ў кожным выпадку наблізяцца да ўзроўню сусветных коштаў.

Такое меркаванне выказаў 29 красавіка ў Менску на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента ў энэргаэфектыўнасці Дзяржстандарту Міхаіл Малашанка, паведамляе БелаПАН.

Ён адзначыў, што паводле звестак Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, у 2013 годзе энэргаёмістасць беларускага ВУП склала 190 кг нафтавага эквіваленту на 1000 даляраў ЗША.

«Гэта ўзровень Канады і Фінляндыі. Вядома, нам яшчэ далёка да Нямеччыны, Японіі і Швэцыі, у якіх гэты паказчык складае блізу 110 кг. У іх атрымліваецца на 80% менш. Пакуль у нас ёсць льготнае становішча ў частцы набыцця энэргарэсурсаў, неабходна даганяць Нямеччыну, Японію і Швэцыю. Кошты для Беларусі не будуць стала паніжанымі. Ва ўсякім выпадку мы наблізімся да сусветных коштаў», - адзначыў Малашанка.

Ён не згодны са скаргамі многіх кіраўнікоў прадпрыемстваў на высокі ўзровень коштаў энэргарэсурсаў.

«Гэта не так. У нас вельмі танная цеплавая і электрычная энэргія, паколькі Расея першасныя рэсурсы, прыродны газ для нас пастаўляе коштам у разы меншым, чым для тых жа краін Балтыі, Украіны, далёкага замежжа. Таму цяпер неабходна карыстацца танным прыродным газам і дырэктыўна ўкараняць мерапрыемствы, якія знізяць энэргаёмістасць вытворчасці», - мяркуе кіраўнік дэпартамента.

На пытанне аб магчымасці адмовы ад дырэктыўнага давядзення паказчыкаў у энэргаэфектыўнасці і пераходу на прынцып добраахвотнасці ён адказаў: «Не ўсе дырэктары гаспадарчых суб'ектаў бачаць гэтую праблему так, як яе бачыць Лукашэнка. Таму прадпрыемствы неабходна падштурхоўваць, у тым ліку і дырэктыўна ў эканоміі паліўна-энэргетычных рэсурсаў».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў нядаўнім «пасланні» Лукашэнкі была пастаўленая задача зніжэння сабекошту вытворчасці на 25%.

«Гэта зніжэнне ўсіх выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тут фігуруюць матэрыялаёмістасць і энэргаёмістасць. Усе павінны добра разумець, што без паніжэння сабекошту - гэта тое, з чым неабходна выходзіць на сусветны ўзровень. Без эканоміі гэта немагчыма», - падкрэсліў дырэктар дэпартамента.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках