3 траўня 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці жыцця падпаліўшага сябе на Кастрычніцкай плошчы мужчыны

27
Сталі вядомыя падрабязнасці жыцця падпаліўшага сябе на Кастрычніцкай плошчы мужчыны

Мужчына доўгі час змагаўся за права браць большы ўдзел у выхаванні свайго сына.

Пра гэта паведамілі БелТА ў праваахоўных органах Беларусі.

Ураджэнец вёскі Мялешкавічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці 1959 года нараджэння пражываў у Калодзішчах Менскага раёна. Ён быў жанаты, у 2007 годзе ў яго нарадзіўся сын. Сямейная ідылія доўжылася нядоўга: у кастрычніку 2010 года муж і жонка развяліся, а дзіця засталося з маці.

Суд устанавіў парадак дачыненняў бацькі з сынам, аднак у снежні 2011 года ён быў зменены. Да дасягнення дзіцем сямігадовага ўзросту мужчыну дазволілі бачыцца з сынам толькі ў прысутнасці маці. Ён спрабаваў абскардзіць гэта ў судзе, але ўсё было безвынікова. Калі дзіцяці споўнілася сем гадоў, былая жонка зноў звярнулася ў суд з патрабаваннем абмежаваць стасункі бацькі з сынам.

Яна матывавала гэта тым, што адказчык вядзе сябе не годна, напрыклад, тройчы прыходзіў да дзіцяці п'яным і даваў сыну прадукты, ужываць якія забаранілі хлопчыку лекары. Жанчына прасіла падоўжыць парадак стасункаў дзіцяці з экс-мужам у яе прысутнасці да дасягнення хлопчыкам дзесяцігадовага ўзросту. У сваю чаргу мужчына скардзіўся, што былая жонка забараняе яму бачыць сына.

У выніку суд адмовіў жанчыне ў задавальненні патрабаванняў аб абмежаванні права былога мужа на стасункі з дзіцем. Патрабаванні мужчыны суд задаволіў часткова і вызначыў канкрэтны парадак удзелу бацькі ў выхаванні дзіцяці.

Цяпер мужчына меў права бачыцца з сынам у другую суботу кожнага месяца з 11.00 да 13.00 у сацыяльна-педагагічным цэнтры Першамайскага раёна Менска ў прысутнасці педагога-псіхолага і без жонкі.

Акрамя таго, бачыць дзіця ён мог кожную сераду з 18.30 да 20.00 у прысутнасці былой жонкі падчас наведвання паркаў, дзіцячых кавярняў, крам і культурна-відовішчных мерапрыемстваў для дзяцей.

Такі парадак рэчаў мужчыну не задаволіў, і ён звярнуўся з нагляднай скаргай у Вярхоўны суд, які вызначыў, што спрэчка паміж бацькамі была развязаная правільна, бо спецыялісты выявілі ў дзіцяці высокі ўзровень прыхільнасці да маці.

Пры гэтым было ўстаноўлена, што ў сувязі з канфліктам паміж бацькамі дзіця знаходзіцца ў складаным псіхаэмацыйным стане, ягоны натуральны ўзрост значна абмяжоўвае магчымасць самастойна вызначыць сваё стаўленне да бацькі.

Нагадаем, што ўчора блізу 17.15 на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы невядомы мужчына падпаліў сябе. Побач падчас здарэння апынуліся двое супрацоўнікаў АМАП: яны хутка сарвалі падпаленую вопратку і патушылі. Усё прадаўжалася блізу паўтары хвіліны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках