2 траўня 2024, Чацвер, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-падпалкоўнік міліцыі прызначаны гендырэктарам ФК «Белшына»

4
Экс-падпалкоўнік міліцыі прызначаны гендырэктарам ФК «Белшына»
Міхаіл Свістуноў (злева) і Алег Целешаў
ФОТА: FCBELSHINA.BY

Прызначэнне новага дырэктара адбылося пасля таго, як папярэдняе кіраўніцтва клуба пасварылася з расейскімі інвестарамі.

Сёння намеснік начальніка ўправы адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама Міхаіл Свістуноў прадставіў работнікам КУП ФК «Белшына» новага генеральнага дырэктара - Алега Целешава.

«Падчас выступу перад работнікамі клуба, новы кіраўнік паабяцаў у самы найбліжэйшы час з'яднаць калектыў і змагацца за агульны вынік», - паведамляе афіцыйны сайт «Белшыны».

Падпалкоўнік міліцыі Алег Целешаў змяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мамонава.

Раней Целешаў часова выконваў абавязкі намесніка старшыні рады Менскай міжтэрытарыяльнай арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».

Мамонаў, хутчэй за ўсё, вернецца ў аддзел маркетынгу, які ён узначальваў раней.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што кіраўніцтва клуба пасварылася з расейскімі інвестарамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках