2 траўня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі запатрабавалі ад Анжалікі Борыс 117 мільёнаў

18
Падаткавікі запатрабавалі ад Анжалікі Борыс 117 мільёнаў
Анжаліка Борыс
Фотa: polskieradio.pl

Падатковая інспекцыя патрабуе ад кіраўніка Саюза палякаў гэтыя сумы за ліквідаваную два гады таму фірму.

Падатковая інспекцыя Ленінскага раёна Горадні мае намер спагнаць больш за 117 мільёнаў беларускіх рублёў (прыкладна шэсць тысяч даляраў) з кіраўніцы непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Борыс.

У адмысловым лісце намесніка кіраўніка падатковай інспекцыі гаворыцца, што Анжаліка Борыс мусіць выплаціць пазыкі ліквідаванай 2 гады таму фірмы «Палоніка», адной з заснавальніц і кіраўніц якой яна з'яўлялася.

На думку Анжалікі Борыс, такія дзеянні падатковай інспекцыі маюць палітычную падаплёку.

«Гэта поўная бязглуздзіца. Але ў Беларусі часта так здараецца, што справы, якія ўжо закрылі, праз некалькі гадоў зноў з'яўляюцца. Улада заўсёды імкнецца пакараць і закрыць рот тым людзям, якія вядуць актыўную грамадскую дзейнасць. Асабліва моцна апошнім часам намі праводзілася дзейнасць у прасоўванні польскай адукацыі ў Беларусі», - заявіла Анжаліка Борыс у каментары «Радыё Рацыя».

Фірма «Палоніка» была ліквідаваная ў 2014 годзе на пастанову Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда ў сувязі з банкруцтвам. Прычынай стаў вялікі грашовы штраф, які атрымала фірма за культурна-асветніцкую дзейнасць.

Нагадаем, што ў 2015 годзе лідара непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліку Борыс неаднаразова выклікалі ва Управу дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці за дзейнасць ад імя нібыта «не зарэгістраванай арганізацыі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках