26 красавiка 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка запоўніла дакументы для экстрадыцыі ва Украіну

3
Саўчанка запоўніла дакументы для экстрадыцыі ва Украіну
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: AP

Надзея Саўчанка ў расейскім следчым ізалятары запоўніла біяграфічную даведку, згоду на адбыванне пакарання ва Украіне і яшчэ некалькі апытальнікаў.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, асуджаная расейскім судом на 22 гады калоніі паводле абвінавачвання ў датычнасці да забойства расейскіх журналістаў на Данбасе, запоўніла ўсе дакументы для экстрадыцыі на радзіму.

Адвакат асуджанай Марк Фейгін распавёў, што Саўчанка запоўніла біяграфічную даведку, згоду на адбыванне пакарання ва Украіне і яшчэ некалькі апытальнікаў.

«Сёння з маім калегам Мікалаем Полазавым Надзея ў следчым ізалятары запоўніла выдадзеныя ёй дакументы. Гэта самыя сапраўдныя дакументы на экстрадыцыю, - распавёў Фейгін. - Пры запаўненні дакументаў Надзея нідзе не прызнала сваёй віны».

«Аднак яна згодная аплаціць штраф 30 тысяч рублёў, прысуджаны ёй судом за нібыта незаконнае перасячэнне мяжы, але пры гэтым яна ўказала, што была незаконна вывезеная з тэрыторыі Украіны», - дадаў юрыст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках