3 траўня 2024, Пятніца, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух пад Багдадам: загінулі 17 чалавек

1
Выбух пад Багдадам: загінулі 17 чалавек
ФОТА: REUTERS/STRINGER

У выніку выбуху, які адбыўся недалёка ад сталіцы Ірака Багдада, загінулі не менш за 17 чалавек, больш за 20 атрымалі раны.

Як паведамляюць улады краіны, замінаваны аўтамабіль быў падарваны побач з рынкам у прадмесці горада, перадае ВВС.

У мясцовай паліцыі паведамілі, што мэтай нападу былі паломнікі-шыіты, якія праходзілі міма да адной з суседніх мячэцяў.

Адказнасць за выбух на сябе пакуль ніхто не ўзяў, аднак экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава", раней учыняла такога кшталту напады на шыіцкіх паломнікаў і цывільнае насельніцтва ў ваколіцах Багдаду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках