2 траўня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміру Цэслеру - 65

5
Уладзіміру Цэслеру - 65
Уладзімір Цэслер
ФОТА: ONLINER.BY

Сёння святкуе ўгодкі вядомы беларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер.

Уладзімір Цэслер нарадзіўся ў Слуцку ў 1951 годзе. Скончыў у 1980 годзе аддзяленне дызайну БДТМІ - Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў Менску (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

З 1978 года працаваў супольна з Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасць тандэм набыў першым чынам у галіне плакату (больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале).

Шырокую вядомасць набыў «Праект стагоддзя. 12 з ХХ» Цэслера і Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX стагоддзя былі пададзеныя ў выглядзе яек. Праект экспанаваўся ў ДМІМ імя Пушкіна ў Маскве (1999-2000), у Музеі Людвіга пры Дзяржаўным Расейскім музеі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Венецыянскім біенале (2005 год).

Цяпер Цэслер працуе ў розных кірунках: плакат, арт-аб'ект, жывапіс, скульптура, графіка, рэклама, прамысловы дызайн і г.д.

Дарэчы, ягоны плакат «Woodstock 30 years» знаходзіцца ў музеі рэкламы пры Луўры.

Творы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі, Францыі, Нямеччыны, Канады, Польшчы, Расеі, Паўднёвай Карэі, Японіі.

Сайт charter97.org віншуе Уладзіміра Цэслера з угодкамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках