3 траўня 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Калінінградам усталявалі Вечны агонь з кардона

30

У пасёлку Пераслаўскае Зеленаградскага раёна замест Вечнага агню на мясцовым мемарыяле ўсталяваная яго імітацыя з кардона.

Як паведамляе «Новы Калінінград», журналісты выявілі імітацыю падчас паездкі па мемарыялам у гонар загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

Адзначаецца, што сам воінскі мемарыял у пасёлку знаходзіцца ў выдатным стане. На ім увекавечаныя імёны больш як 6,3 тысячы загінулых воінаў, у тым ліку шасцярых Герояў Савецкага Саюза. Аднак журналісты выявілі на мемарыяле вельмі дзіўную імітацыю Вечнага агню: у трубу, з якой павінен ісці газ, усталяваная металічная заглушка, а да яе прымацаваны ліст са шчыльнага кардона з намаляваным полымем.

ФОТА: PBS.TWIMG.COM

У прэс-службе ўрада Калінінградскай вобласці карэспандэнту выдання растлумачылі, што Вечны агонь на мемарыяле запальваюць толькі падчас святаў, падлучаючы балонны газ. У планах уладаў - у 2017 годзе правесці на тэрыторыю мемарыяла газаправод, каб агонь гарэў увесь час.

Мемарыял у Пераслаўскім адзін з 31 у Калінінградскай вобласці, на якіх яшчэ ў савецкія часы былі ўсталяваныя чары Вечнага агню, але не падведзены газ. У выніку Вечны агонь на такіх мемарыялах запальваюць, падлучаючы газавыя балоны, толькі ў святы і памятныя даты.

Чаму мясцовыя ўлады ў Пераслаўскім наважыліся імітаваць Вечны агонь такім дзіўным чынам, высветліць не ўдалося - кіраўнік мясцовай управы для каментароў быў недаступны.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках