3 траўня 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO размесціць 4 тысячы жаўнераў у краінах Балтыі ды Польшчы

11
NATO размесціць 4 тысячы жаўнераў у краінах Балтыі ды Польшчы
ФОТА: FLICKR/NATO

Кіраўніцтва NATO накіруе чатыры батальёны вайскоўцаў з мэтай умацавання межаў альянсу з Расеяй.

Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне "Уол-стрыт джорнэл" са спасылкай на словы намесніка міністра абароны ЗША Роберта Уорка, піша interfax.by.

"Расейцы праводзяць вялікую колькасць раптоўных вучэнняў наўпрост ля межаў, з вялікай колькасцю сіл. З нашага пункту гледжання, мы маглі б аспрэчыць гэтыя вельмі правакацыйная паводзіны", - сказаў ён падчас візіту ў Брусэль.

Ён падкрэсліў, што ўмацаванне NATO ў гэтым рэгіёне - рэакцыя на ўзрослую расейскую вайсковую актыўнасць вакол Літвы, Латвіі ды Эстоніі.

Паводле звестак "Уол-стрыт джорнэл", прынамсі, ЗША накіруюць у гэты рэгіён два батальёны. ФРГ і Вялікая Брытанія, у сваю чаргу, размесцяць па адным батальёну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках