28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Панамскага дасье» закранула і зорак сусветнага футбола

3
«Панамскага дасье» закранула і зорак сусветнага футбола
Ліянэль Мэсі

У «Панамскіх дакументах» згадваюцца імёны Ліянэля Мэсі, Мішэля Плаціні, Жэрома Вальку, якія стваралі афшорныя фірмы для сумнеўных мэтаў.

У «Панамскіх дакументах» фігуруюць не толькі вядомыя палітыкі, але і зоркі сусветнага спорту, такія як аргентынскі футбаліст Ліянэль Мэсі. Як паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на агенцтва SID, згодна з матэрыяламі, якія атрымалі напярэдадні агалоску, шэраг сусветна вядомых спартоўцаў і спартовых функцыянераў хаваў свае даходы пры дапамозе фіктыўных кампаній і сумнеўных фінансавых угодаў.

Паводле звестак, апублікаваных у газеце Süddeutsche Zeitung, нападнік гішпанскай «Барселоны» і нацыянальнай каманды Аргенціны ў футболе Ліянэль Мэсі пры садзейнічанні бацькі і мэнэджара нібыта перадаў свае аўтарскія правы на фотаматэрыялы афшорным фірмам яшчэ ў 2005 годзе. 31 траўня ў Гішпаніі пачнецца судовы працэс супраць сям'і Мэсі паводле справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў на суму не меншую за 4 мільёны еўраў.

Імаверна, у «Панамскім спісе» фігуруюць таксама імёны экс-прэзідэнта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэля Плаціні, былога генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) Жэрома Вальку і чальца камітэта ФІФА ў этыцы Хуана Пэдра Даміяну.

Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) паведаміў, што Плаціні заснаваў афшорную кампанію ў Панаме ў 2007 годзе, а Вальку - у 2013 годзе, пасля купіўшы праз яе яхту. Даміяну ж, як мяркуецца, дапамагаў шэрагу арыштаваных цяпер уладальнікаў правоў на тэлевізійныя трансляцыі матчаў у Аргенціне пераводзіць мільённыя хабары футбольным функцыянерам.

Расследаванне, апублікаванае ICIJ, тычыцца афшора, якія належаць прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, шэрагу банкаў і канцэрнаў. Над праектам блізу года працавалі 400 журналістаў з 78 краін і больш чым ста выданняў. Вынік расследавання атрымаў назву «Панамскіх дакументаў» (Panama Papers), бо заснаваны на інфармацыі з сервераў аднаго з вядучых рэгістратараў афшора ў свеце - юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca ў Панаме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках