26 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны выступіў за скасаванне віз для Турцыі

4
Кіраўнік МЗС Нямеччыны выступіў за скасаванне віз для Турцыі
Франк-Вальтэр Штайнмаер
ФОТА: FB.COM/FRANKWALTERSTEINMEIER

Анкара павінна выканаць усе неабходныя для гэтага ўмовы.

Міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіў у абарону планаў Еўразвязу ў скасаванні візавага рэжыму з Турцыяй, піша Deutsche Welle.

У апублікаваным у нядзелю, 1 траўня, інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag кіраўнік МЗС Нямеччыны заявіў, што ЕЗ дастаткова дасведчаны для таго, каб выканаць свае абавязанні. Пры гэтым Штайнмаер падкрэсліў, што Анкара мае права разлічваць на змякчэнне візавага рэжыму, "як толькі выканае неабходныя ўмовы для гэтага".

Разам з тым кіраўнік нямецкай замежнапалітычнай установы заклікаў баварскую партыю Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) спыніць супраціўляцца ўрэгуляванню пытанняў паміж Еўразвязам і Турцыяй. Са слоў Штайнмаера, прынятыя Радай ЕЗ пастановы закранаюць не толькі ўсіх яго сябраў, але і ўвесь урад ФРГ, а ХСС "усё яшчэ з'яўляецца яго часткай".

Еўракамісія мае намер паведаміць у сераду, 4 траўня, сваю пазіцыю з нагоды неабходнасці скасавання візавага рэжыму для Турцыі з чэрвеня 2016 года. У адпаведнасці з дамоўленасцямі бакоў Анкара павінна выканаць для гэтага 72 умовы. Раней прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу заяўляў, што Анкара выканала ўсе неабходныя ўмовы і цяпер чакае ад ЕЗ скасавання візавага рэжыму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках