27 красавiка 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: NATO павінен адказваць Расеі сілай і стрымліваннем

3
Столтэнбэрг: NATO павінен адказваць Расеі сілай і стрымліваннем
Енс Столтэнбэрг
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Альянс павінен рэагаваць на дзеянні Расеі з дапамогай пераканаўчых стрымліваючых фактараў.

У інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Welt і альянсу еўрапейскіх газет LENA (Leading European Newspaper Alliance) генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў, што NATO павінна рэагаваць на дзеянні Расеі пры дапамозе сілы і пераканаўчых стрымліваючых фактараў, піша Deutsche Welle.

"Масква незаконна анэксавала Крым, падтрымлівае сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і парушае міжнароднае права. Менавіта таму мы пашырым сваю прысутнасць на ўсходніх межах альянсу", - цытуе Столтэнбэрга Die Welt у нядзелю, 1 траўня.

З яго слоў, цяпер абмяркоўваецца варыянт, згодна з якім у кожную з дзяржаў Балтыі і ў Польшчу будзе накіраваны міжнародны батальён, гэтыя сілы будуць знаходзіцца ў рэжыме ратацыі. Канчатковая пастанова будзе прынятая да пачатку саміту краін-сябраў NATO ў Варшаве ў ліпені 2016 года.

Гэтыя планы не парушаюць Асноватворны акт NATO-Расея, падкрэсліў кіраўнік альянсу, бо не ўключаюць у сябе падмацаванне істотных баявых сіл. Па вызначэнні Масквы, "істотныя баявыя сілы" - гэта пастаяннае знаходжанне не менш за тысячу жаўнераў у адной дзяржаве, якая ўваходзіць у NATO. "Да гэтага паказчыка нам далёка", - заявіў генеральны сакратар.

"Расея не стане нападаць на NATO"

Паводле яго ацэнак, нішто не ўказвае на тое, што РФ у найбліжэйшай будучыні нападзе на якую-небудзь з краін, якія ўваходзяць у альянс. "Аднак мы павінны быць падрыхтаваныя, мы павінны забяспечыць дзяржавам-сябрам NATO поўную салідарнасць і адначасова ажыццяўляць палітыку стрымлівання", - сказаў Столтэнбэрг, назваўшы гэтыя меры "абгрунтаванымі, абарончымі і адпаведнымі міжнароднаму праву".

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу чарговым разам падкрэсліў, што NATO не шукае канфрантацыі з Расеяй і не імкнецца да халоднай вайны, а таксама што ўсе гэтыя меры з'яўляюцца рэакцыяй на анэксію Крыма і дэстабілізацыю на ўсходзе Украіны. Двухбаковы падыход заключаецца ў тым, што NATO вядзе рашучую, моцную і прадказальную палітыку, растлумачыў Столтэнбэрг.

"Толькі ў гэтым выпадку мы можам ісці на палітычны дыялог з Расеяй, - сказаў ён. - Узаемным маўчаннем ніякія праблемы не развязаць".

"Ці не спыняць дыялог"

Кіраўнік альянсу таксама адзначыў, што каналы для палітычнага дыялога павінны быць адчыненыя, каб працягваць шукаць спосабы зніжэння напружанасці і рызыкі вайсковых інцыдэнтаў. Столтэнбэрг не выключыў, што да саміту ў Варшаве пройдзе яшчэ адна сустрэча ў рамках рады NATO-Расея.

Першыя з 2014 года кансультацыі Савета прайшлі 20 красавіка. На іх абмяркоўваўся крызіс на ўсходзе Украіны, анэксія Расеяй паўвострава Крым, сітуацыя з бяспекай у Афганістане. На сустрэчы не было прынята ніякіх канкрэтных пастаноў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках