17 траўня 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Літвы адмовіўся наведаць будаўніцтва БелАЭС

12
Амбасадар Літвы адмовіўся наведаць будаўніцтва БелАЭС
Эвалдас Ігнатавічус

Эвалдас Ігнатавічус падкрэсліў, што праверку патрабаванняў ядзернай бяспекі павінны праводзіць экспэрты, а не дыпламаты.

Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус адмовіўся ад запрашэння Менска наведаць будаўніцтва Беларускай АЭС і асабіста пераканацца ў бяспечным правядзенні работ; дыпламат заявіў, што бяспеку павінны ацэньваць экспэрты, паведаміла ў аўторак агенцтва BNS.

На мінулым тыдні беларускаму амбасадару ў Літве Аляксандру Каралю МЗС Літвы ўручыла ноту ў сувязі з тым, што адбылося абрынанне будаўнічых канструкцый на БелАЭС, якая будуецца. Паводле звестак МЗС Літвы, ад беларускага дыпламата запатрабавалі даць падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт на будаўніцтве АЭС у Астраўцы. Менск афіцыйна заявіў, што ніякіх інцыдэнтаў падчас будаўніцтва БелАЭС не было. Таксама ўлады Беларусі запрасілі амбасадара Літвы асабіста пераканацца ў бяспечным узвядзенні БелАЭС.

"Я адмовіўся аб прапановы, бо, па-мойму, гэтым павінны займацца экспэрты", - сказаў Ігнатавічус агенцтву.

Ён падкрэсліў, што праверку патрабаванняў ядзернай бяспекі павінна праводзіць міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі МАГАТЭ.

Раней, у чэрвені 2011 года, Літва звярнулася са скаргай у камітэт аб парушэнні Беларуссю канвенцыі Espoo (Канвенцыя аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксце) пры планаванні будаўніцтва Беларускай АЭС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках