8 траўня 2024, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны падоўжаны трэйлер новага сэзону Top Gear

4

На афіцыйным канале Top Gear на YouTube з'явіўся падоўжаны трэйлер 23-га сэзону аўтамабільнага шоў.

На відэа відаць, у ліку іншых, спорткары Aston Martin Vulcan, McLaren 675 LT, Ford Mustang, Audi R8 V10 Plus і Dodge Viper. Яго працягласць складае 1 хвіліну 46 сэкундаў, што на 45 сэкундаў даўжэй за прэм'ерны промаролік, піша Lenta.ru.

У якасці вядоўцаў у новым сэзоне Top Gear выступаюць адразу сем чалавек: прадусар Крыс Эванс, гоншчыца Сабіна Шміц, аналітык «Формулы-1» Эдзі Джордан, зорка YouTube Крыс Харыс, журналіст Роры Рыд, а таксама актор Мэт Леблан, вядомы з ролі Джоўі ў сэрыяле «Сябры», і персанаж Стыг, чый твар схаваны гоначным шаломам. Перадача вернецца ў тэлеэфір 22 траўня.

Былыя вядоўцы Top Gear Джэрэмі Кларксан, Рычард Хаманд і Джэймс Мэй цяпер занятыя стварэннем уласнага аўтамабільнага шоў для сэрвісу Amazon Prime. Яго прэм'ера прызначаная на восень 2016 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках