17 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч ачоліў рух салідарнасці «Разам»

1

Вячаслаў Сіўчык заявіў аб тым, што сыходзіць з пасады старшыні руху.

Такую пастанову прыняў з'езд арганізацыі, які прайшоў 15 траўня ў Менску, паведамляе belprauda.org.

У самым пачатку з'езда арганізацыі Вячаслаў Сіўчык заявіў аб тым, што ён сыходзіць з пасады старшыні руху, на якую яго абраў першы з'езд арганізацыі, што прайшоў у 2009 годзе.

Алесь Макаеў, прапанаваны на пасаду старшыні, узяў самаадвод.

«Баюся, што я не змагу годна цягнуць пасаду старшыні арганізацыі», - заявіў лідар прадпрымальнікаў.

Мікалай Аўтуховіч, вылучаны дэлегатамі з'езда на пасаду лідара, узяў самаадвод, аднак пасля перамоваў пагадзіўся часова ўзначаліць арганізацыю.

Абраныя сем намеснікаў старшыні руху: Алесь Макаеў, Мікола Бамбіза, Таццяна Міронава, Славамір Адамовіч, Юрый Ляшэнка, Алена Талстая, Алена Жоль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках