27 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Нямізе праз ДТЗ утварыўся вялізны затор з тралейбусаў

3

У цэнтры Менска сутыкнуліся аўтамабіль Volkswagen і тралейбус.

Прычынай сур'ёзнага затору стала дробязнае ДТЗ з амаль незаўважнымі наступствамі, паведамляе onliner.by.

Сутыкнуліся аўтамабіль Volkswagen Polo і тралейбус, якія рухаліся ў спадарожным кірунку вуліцай Няміга з боку Раманаўскай Слабады да скрыжавання з вуліцай Караля.

- Кіроўца Volkswagen прытармазіў, і яго злёгку закрануў тралейбус, які манеўраваў паміж радамі, - паведаміла cтаршы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка. - Пашкоджанні транспартных сродкаў мінімальныя. Аднак згодна з умовамі страхоўкі аўтамабіля ДТЗ абавязкова патрабавала афармлення, самастойна развязаць пытанне кіроўцы не маглі.

Такім чынам, давялося выклікаць ДАІ, рабіць адпаведныя замеры, афармляць дакументы. На гэта спатрэбіўся некаторы час, утварыўся затор.

ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках