19 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК: Рэкамендацыі АБСЕ разглядаць некалі

14
ЦВК: Рэкамендацыі АБСЕ разглядаць некалі
Лідзія Ярмошына

А «псеўдаміжнародныя» арганізацыі не будуць назіраць за «парламенцкімі выбарамі» ў Беларусі.

Пра гэта 17 траўня паведаміла журналістам у Менску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Такія арганізацыі нідзе не зарэгістраваныя, гэта міжнародныя ініцыятывы, якія складаюцца з прадстаўнікоў розных арганізацый. Мы не адносім іх да міжнародных арганізацый і не запрашаем іх», - паведамляе БелаПАН словы чыноўніцы.

Разам з тым, падкрэсліла яна, некаторыя прадстаўнікі такіх арганізацый змогуць назіраць за выбарамі, калі яны будуць уключаныя ў місіі назіральнікаў СНД і АБСЕ.

МЗС Беларусі, як распавяла старшыня ЦВК, накіруе запрашэнні для ўдзелу ў назіранні найбольш аўтарытэтным арганізацыям - СНД, АБСЕ, Радзе Еўропы. Сваіх назіральнікаў на выбары хоча даслаць і Еўрапарламент.

Ярмошына заявіла, што ЦВК будзе запрашаць да назірання сваіх калегаў з цэнтральных выбарчых камісій іншых краін, але гэтыя запрашэнні практычна не датычацца краін Еўропы. «Мы запрашаем тых, хто запрашае на выбары нас. З еўрапейскіх краін нас запрашалі толькі Літва і Латвія», - падкрэсліла яна.

Лідзія Ярмошына таксама закранула рэкамендацыі, дадзеныя БДІПЧ АБСЕ ў сувязі з будучай выбарчай кампаніяй. Паводле яе слоў, было дадзена 30 прапаноў, 22 з якіх патрабуюць унясення змяненняў у выбарчы закон і не могуць быць рэалізаваныя, бо Беларусь ужо знаходзіцца на парозе выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках