17 траўня 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае прадпрыемства выпусціла масла Cocachoka

72

Магілёўскі вытворца скапіяваў дызайн этыкеткі ў Coca-Cola.

Фотаздымак масла з Магілёва ў чырвона-белай упакоўцы, падобнай на этыкетку вядомага брэнда, ужо разышоўся ў сацыяльных сетках. «Чакаем масла са смакам Sprite і Fanta», - жартуюць карыстальнікі. Між тым аўтары шэдэўра - «Галоўмалзаб» - кажуць, што атрымалася выпадкова, маўляў, проста падобны шрыфт, піша onliner.by.

Выявілася, выпускаць шакаладны спрэд прадпрыемства пачало нядаўна. Тут кажуць, што масла робяць для дзяцей, таму выбралі яркую ўпакоўку.

- Назва ад слоў «какава» і «шакалад», - патлумачылі Onliner.by ў кампаніі. -Вось і выйшла Cocachoka. Ніхто не думаў пра Coca-Cola.

- Але з выгляду ужо вельмі моцна нагадвае...

- Так, шрыфт крыху падобны, ну і ўсё. Ніякіх намёкаў няма на напой. Звычайны смак малочнага шакаладу. Вось і ўсё.

Са словаў супрацоўнікаў «Галоўмалзаба, дызайн прыдумлялі разам, як і лозунг «Cocachoka - намаж хутчэй і не шкадуй для сяброў».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках