18 траўня 2024, Субота, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце прызналі магчымасць тэракту на зніклым лайнеры EgyptAir

У Егіпце прызналі магчымасць тэракту на зніклым лайнеры EgyptAir
Архіўнае фота AP

Міністр цывільнай авіяцыі Егіпта Шэрыф Фатх мяркуе, што на борце лайнэра, мабыць, адбыўся тэракт, а не тэхнічная хіба.

19 траўня з экранаў радараў знік самалёт А320 егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, які рухаўся з Парыжа ў Каір. Паводле звестак авіякампаніі, на борце знаходзілася 66 чалавек - грамадзяне 12 дзяржаў. Беларусаў на борце не было, піша «Ежедневник».

Reuters са спасылкай на Мінабароны Грэцыі паведамляе, што два вялікія пластыкавыя адломкі выяўленыя на поўдзень ад грэцкай выспы Карпатас, дзе вядуцца пошукі зніклага самалёта.

З’явіліся першыя каментары пра здарэнне. Так, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што самалёт авіякампаніі EgyptAir рэйсам Парыж - Каір пацярпеў катастрофу, паведамляе РІА «Новости» (ria.ru). Кіраўнік міністэрства Егіпта Шэрыф Фатх заявіў, што на борце лайнэра, мабыць, адбыўся тэракт, а не тэхнічная хіба, інфармуе ТАСС (tass.ru).

Французскія экспэрты ў галіне авіяцыі таксама сыходзяцца ў меркаванні, што ў дачыненні да зніклага лайнера Airbus A320 авіякампаніі EgyptAir быў учынены тэракт, піша «Лента.Ру». Спецыяліст у аэранаўтыцы Жэрар Фэлдзэр (Gerard Feldzer) у інтэрв'ю BFMTV заявіў, што версія аб выбуху рухавіка з'яўляецца малаімавернай.

Ён растлумачыў, што самалёт пачаў эксплуатавацца ў 2003 годзе і быў «параўнальна новы». «Да таго ж, калі б рухавік выбухнуў, экіпаж паспеў бы падаць сігнал бедства, але ён гэтага не зрабіў», - заявіў Фэлдзэр, адзначыўшы, што ўважае за прычыну катастрофы выбух закладзенай на борце бомбы.

У сваю чаргу былы кіраўнік французскага авіяцыйнага бюро расследаванняў і аналізу Жан-Поль Традэк (Jean-Paul Troadec) таксама пацвердзіў, што лайнэр быў спраўны, а варункі надвор'я - спрыяльныя. «У гэтым выпадку гаворка можа ісці аб ракеце, як гэта было ў 2014 годзе з самалётам Malaysia Airlines», - падае словы экспэрта Europe 1.

Між тым грэцкі міністр абароны Панас Камэнас заявіў на прэс-канферэнцыі, што незадоўга да падзення A320 пачаў траціць вышыню. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць неназваныя крыніцы грэцкага выдання Proto Thema. Паводле іх звестках, лайнэр, які ляцеў на вышыні 37 тысяч футаў (11,3 кіламэтра) імкліва знізіўся да 9 тысяч футаў (2,7 кіламетра), а затым знік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках