27 красавiка 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэрвеньскі рынак ператвараецца ў даўгабуд?

5

Менскія ўлады могуць скасаваць дамову аб забудове былога Чэрвеньскага рынку.

Менгарвыканкам можа скасаваць інвестыцыйную дамову з іранскай кампаніяй «Дыдас», якая так і не пачала забудову тэрыторыі былога Чэрвеньскага рынку.

«У нас ёсць фармальныя падставы казаць, што можна гэты праект спыняць», - заявіў БелаПАН начальнік управы інвестыцый камітэта эканомікі Менгарвыканкама Мікалай Ахраменка.

Паводле ўмоў інвестацыйнай дамовы, будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ля перасячэння вуліц Маякоўскага і Аранскай, на месцы былога Чэрвеньскага рынку, павінна было закончыцца ў 2015 годзе, аднак яно нават не пачалося.

Фота: minsknews.by

Са слоў Ахраменкі, «праект гэты адчувальны». «Уясякія жорсткія пастановы да гэтага інвестара, вядома, будуць мець з яго боку нейкія пярэчанні, будуць спробы ўсё гэта вынесці на ўзровень МЗС і вышэй», - адзначыў ён.

«Мы ж фармальна можам канстатаваць, што ён нешта не выканаў. Але ў кожным выпадку, каб прыняць пастанову, мы будзем узгадняць яе з вышэйстаячымі органамі і выслухаем тлумачэнні інвестара, ці ёсць у яго паважлівыя прычыны. Яны шмат гадоў былі. Усе кажуць, што ў яго нешта наладзілася, а з другога боку, ідзе інфармацыя, што ў плане міжнародных разлікаў - па-ранейшаму вельмі шмат праблем», - адзначыў намеснік кіраўніка камітэта.

Фота: minsknews.by

Нагадаем, старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац два месяцы таму заявіў журналістам, што калі інвестар не падасць праект да 1 траўня, дамова з ім будзе скасаваная. «Калі на 1 траўня ён не зробіць праектна-каштарысную дакументацыю, то мы з ім разарвём інвестыцыйную дамову. Мы з імі вельмі жорстка працуем, што выклікае пэўную незадаволенасць з боку МЗС, што мы так жорстка абыходзімся з замежным інвестарам. Але ўсё роўна, апошні тэрмін - 1 траўня», - сказаў Шорац.

Закрыццё Чэрвенскага рынку а 2013 годзе выклікала незадаволенасць прадпрымальнікаў, якія гандлявалі там. У выніку рынак быў перанесены далей па вуліцы Маякоўскага ў мікрараён Лошыца. Яго перанос за ўласныя сродкі ажыццявілі Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва, Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў і Беларускі саюз прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках