2 траўня 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і Кэры прыедуць на саміт NATO ў Варшаву

Абама і Кэры прыедуць на саміт NATO ў Варшаву
Фота: Mandel Ngan/AFP/Getty Images

Візіт павінен паказаць сілу Альянсу і ўмацаваць хаўрус ЗША і Польшчы ў варунках абвастрэння расейскай агрэсіі.

Дзярждэп ЗША пацвердзіў удзел прэзідэнта ЗША Барака Абамы і дзяржсакратара ЗША Джона Кэры ў саміце NATO, які адбудзецца ў Варшаве ў ліпені гэтага года.

Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

«У сваім лісце польскаму народу з нагоды 225-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі 3 траўня дзяржсакратар Джон Кэры напісаў, што ён разам з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам збіраюцца наведаць Польшчу ў ліпені падчас саміту NATO, які будзе магчымасцю «паказаць сілу Паўночнаатлантычнага Альянсу і ўмацаваць хаўрус у няпросты час абвастрэння сітуацыі на міжнароднай арэне», - адзначаецца ў паведамленні.

Таксама ў лісце Кэры падкрэсліў важнасць польска-амерыканскіх стасункаў.

«Сёння нашы краіны цесна супрацоўнічаюць у сферах эканомікі і дзяржаўнай бяспекі, а нашы жаўнеры плячом да пляча служаць у многіх рэгіёнах свету. Разам мы поўныя рашучасці супрацьстаяць усім пагрозам дзеля бяспекі і дабрабыту нашых грамадзян», - адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Саміт NATO ў Варшаве запланаваны на 8-9 чэрвеня 2016 года. Мерапрыемства пройдзе на варшаўскім Нацыянальным стадыёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках