У сацсетках паведамляюць аб абстрэле расейскай базы ў Сірыі
6- 2.05.2016, 16:38
- 6,739
Паводле звестак відавочцаў, абстрэл расейскай вайсковай базы вялі баевікі радыкальнай групоўкі.
Карыстальнікі сацсетак паведамілі аб абстрэле авіябазы Хмеймім, дзе знаходзяцца Узброеныя сілы Расеі ў Сірыі. Паводле звестак відавочцаў, абстрэл вялі баевікі радыкальнай групоўкі.
На старонцы карыстальніка Твітэр з нікам Sami апублікаваная інфармацыя аб абстрэле баевікамі вайсковай базы Хмеймім у Латакіі, дзе дыслакуюцца ВС РФ у Сірыі, паведамляе joinfo.ua.
«Джайш аль-Іслам» сёння абстрэльвала авіябазу Хмеймім з градаў і цяжкай артылерыі», - гаворыцца ў паведамленні.
Пра страты або разбурэнні інфармацыі няма. Паведамляецца пра тое, што адразу пасля абстрэлу на загад Башара Асада ў Латакіі пачалася спецаперацыя.
Вынікам яе стаў арышт нібыта за дапамаганне ІД дзясяткаў мірных жыхароў - мужчын і жанчын.