Ля адміністрацыі Лукашэнкі з каштанаў зрэзалі кветкі
31- 20.05.2016, 11:56
- 16,750
Так камунальнікі «падтрымліваюць чысціню» па дарозе да працоўнага месца кіраўніка.
Многія менчукі звярнулі ўвагу на незвычайную сцэну: з дапамогай падвеснай калыскі працоўныя зразаюць кветкі каштанаў, якія растуць каля адміністрацыі Лукашэнкі на вул. Карла Маркса.
Kp.by спытала ў «Зелянбудзе», навошта спатрэбілася нявечыць дрэвы.
- Як вядома, на Карла Макса знаходзіцца статусны аб'ект - будынак Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, - распавялі прадстаўнікі «Зелянбуда» Ленінскага раёна Менска. - Тратуары вакол пакрыты адмысловай, досыць рэдкай шурпатай тратуарнай пліткай. Справа ў тым, што, праз яе асаблівасці, плітку потым практычна немагчыма адмыць ад пылку каштанаў. Таму рабочыя зразаюць кветкі з таго боку, там, дзе галінкі навісаюць над тратуарам. У Менску гэта адзінае месца, дзе так робяць. Усё ж такі падтрымліваць чысціню тут вельмі важна. У іншых раёнах сталіцы каштаны цяпер патанаюць у кветках.