7 траўня 2024, aўторак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце Рыма Лукашэнку сустрэлі супрацоўнікі пратаколу

44
У аэрапорце Рыма Лукашэнку сустрэлі супрацоўнікі пратаколу
Архіўныя фота SB.BY

Сышоўшы з трапа, беларускі дыктатар прапанаваў італійскаму бізнэсу больш актыўна інвеставаць у Беларусь.

У аэрапорце Рыма Лукашэнка правёў кароткую гутарку з сустрэўшым яго паўнамоцным міністрам службы дыпламатычнага пратакола Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Крысціяна Катафаві, паведамілі charter97.org у прэс-службе беларускага дыктатара.

"Мы вас запрашаем у Беларусь. Мы можам рэанімаваць нашы дамоўленасці аб стварэнні прамысловай зоны ў Берасці. Калі я бываю ў іншых дзяржавах, заўсёды прапаную пачынаць з малога: два-тры праекты пад маю адказнасць. Я буду кантраляваць іх развіццё. Калі вам гэта спадабаецца, прапануйце больш", - цытуе Лукашэнку прэс-служба.

"Я заўсёды зыходжу з таго, што калі бізнэс уважае за патрэбнае развіваць канкрэтны праект, ён бярэ на сябе адказнасць, ён ведае, куды прадасць сваю прадукцыю. А нам ужо выгада з таго, што яны прыйдуць да нас, створаць працоўныя месцы, будуць плаціць падаткі", - сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу Крысціяна Катафаві адзначыў "наяўнасць мэтанакіраванага погляду ў пытанні развіцця двухбаковых стасункаў" Беларусі і Італіі. "Значыць, трэба пачынаць з гэтых двух-трох праектаў і з тых абласцей, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", - адзначыў дыпламат.

Прадстаўнік МЗС Італіі нагадаў, што на пасяджэнні міжурадавай беларуска-італійскай камісіі ў лютым у Менску бакі ўжо выказалі ўзаемную цікавасць аб стварэнні ў Берасці бізнэс-інкубатара, які будзе аказваць садзейнічанне кампаніям з Італіі ў рэалізацыі стартап-праектаў. "Павінен сказаць, што Італія таксама пачынае выходзіць з крызісу. Вельмі спадзяемся, што гэта пазітыўным чынам адаб'ецца таксама і на нашых эканамічных стасунках", - дадаў італійскі дыпламат. У аэрапорце ў Лукашэнкі таксама адбылася кароткая размова з асабістым прадстаўніком папы рымскага, аргентынскім дырэктарам пратаколу Гільерма Кархерам.

Візіт Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан адбудзецца 20-21 траўня. Гэта ягоны першы візіт у ЕЗ пасля скасавання Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да Беларусі 15 лютага.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках