29 красавiка 2024, панядзелак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заклікаў італьянцаў рызыкнуць бізнэсам у Беларусі

65
Лукашэнка заклікаў італьянцаў рызыкнуць бізнэсам у Беларусі

Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнэс-рады.

Прапанову наконт фармавання падобнай структуры агучыў Аляксандр Лукашэнка падчас перамоваў у Рыме з прэзідэнтам Італіі Серджам Матарэлам, паведаміла паводле вынікаў сустрэчы прэс-служба беларускага дыктатара.

На думку Лукашэнкі, такая рада дапамагла б зняць многія пытанні ва ўзаемадзеянні бізнэс-структур. Прэзідэнт Італіі ў сваю чаргу падтрымаў такую ідэю, адзначыўшы, што гэта быў бы выдатны інструмент для садзейнічання супрацоўніцтву ў сферы бізнэсу і развязання розных узніклых пытанняў.

Як было адзначана ў час сустрэчы, у развіцці шматбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва зацікаўлены як Беларусь, так і Італія. «Беларусь заўсёды будзе донарам стабільнасці і прыстойнасці ў адносінах як да Італіі, так і да Еўразвязу ў цэлым», – падкрэсліў беларускі дыктатар.

Улічваючы вялікую цікавасць італьянскага бізнэсу да Беларусі, Лукашэнка запэўніў у гатоўнасці дзейнічаць у гэтым кірунку. Асаблівую цікавасць для Беларусі ўяўляе досвед Італіі ў стварэнні малых і сярэдніх прадпрыемстваў у самых розных сферах, у тым ліку IT, АПК, вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і іншых. Адзначана, што на аснове гэтых прадпрыемстваў у тым ліку неабходна ствараць трывалы падмурак для міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.

Асобным пунктам у парадку дня абмяркоўваецца павелічэнне аб'ёмаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэнне на тэрыторыі Беларусі не толькі сумесных, але і ўласных італьянскіх прадпрыемстваў. «Мы гатовы прапанаваць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы», – сказаў дыктатар.

У свой час абмяркоўвалася магчымасць стварэння ў Брэсце італьянскага прамысловага парку.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках