4 траўня 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў: Указ 222 тычыцца не толькі прадпрымальнікаў

17
Алесь Макаеў: Указ 222 тычыцца не толькі прадпрымальнікаў
ФОТА: nn.by

На гарадскім рынку Жодзіна сёння адбываецца мітынг прадпрымальнікаў.

Як паведаміў «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў акцыі, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Алесь Макаеў, мэта мітынгу – зварот увагі грамадскасці і саміх прадпрымальнікаў да праблемы прадпрымальніцтва ў Беларусі, а менавіта да лукашэнкаўскага ўказу № 222 наконт сертыфікацыі прадукцыі:

«Цяпер дзеянне ўказу прыпыненае – не адбываюцца праверкі наяўнасці сертыфікатаў якасці, але яны неўзабаве пачнуцца, і тады ўзнікне праблема і канфіскацыі тавараў, і штрафаў на сумы 200 – 400 базавых велічыняў. Гэта не толькі праблема прадпрымальнікаў – яна закранае і яшчэ закране таксама іншыя катэгорыі насельніцтва. Бо, страціўшы працу на рынках, прадпрымальнікі будуць вымушаныя шукаць яе на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Таму Камітэт выратавання прадпрымальніцтва, у які ўваходзяць лідары прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў Беларусі, прыняў пастанову сабраць 50 тысячаў подпісаў пад заявай наконт скасавання ўказу № 222. Менавіта такая колькасць подпісаў грамадзянаў неабходная для заканадаўчай ініцыятывы і для таго, каб перадаць іх у Канстытуцыйны суд краіны. Таму запланаваны шэраг мітынгаў з мэтай збору подпісаў. Першы з іх адбыўся ў Барысаве 8 траўня, у Маладзечне 14 траўня і сёння а 14-й гадзіне – у Жодзіне.

Нягледзячы на тое, што заяўкі падаваліся ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, без памылак і парушэнняў, ні адна з іх не была задаволеная мясцовымі ўладамі. Адпіскі, што ўдзельнікі мітынгу будуць перашкаджаць мінакам, не вытрымліваюць ніякай крытыкі, гэта парушэнне права на свабоду мірных сходаў, гарантаванага Канстытуцыяй краіны. Больш за тое, калі мы ўсё роўна праводзілі заяўленыя мітынгі, адміністрацыі рынкаў Барысава і Маладзечна, а таксама спецслужбы запалохвалі прадпрымальнікаў крымінальнай адказнасцю за ўдзел, таксама запалохвалі арганізатараў, складаючы на іх адміністрацыйныя пратаколы. У выніку мы былі вымушаныя ісці да людзей, размаўляць з імі на іх працоўных месцах, збіраць іх подпісы, а таксама подпiсы пакупнікоў у саміх гандлёвых шэрагах».

Як паведаміў Макаеў, нягледзячы на ціск, мітынгоўцы збіраюць сотні подпісаў за скасаванне ўказу № 222.

Наступны мітынг адбудзецца 31 траўня ў Воршы і 4 чэрвеня ў Баранавічах.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках