5 траўня 2024, Нядзеля, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі гутарыў з Лукашэнкам 25 хвілінаў

61

У Ватыкане адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка з беларускім дыктатарам Лукашэнкам.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і пантыфіка Францішка доўжылася каля 40 хвілінаў, з іх 25 хвілінаў дыктатар і Папа Рымскі размаўлялі ў фармаце «сам-насам».

Ужо ў прысутнасці чальцоў афіцыйнай дэлегацыі бакі абмяняліся падарункамі. Беларускі кіраўнік паднёс у дар пантыфіку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую з дапамогай гэтай самай тэхналогіі, а таксама галаграфічны абраз, паведамляе БелТА.

ФОТА Радыё Ватыкана

Папа Рымскі Францішак, у сваю чаргу, падараваў Лукашэнку тры напісаныя ім дакументы пра Евангелле, ахову прыроды і сям'ю. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў пазнаёміцца з іх зместам і перадаць іх на захаванне ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Яшчэ адзін падарунак пантыфіка – мастацкая выява аліўкавага дрэва, якое з'яўляецца сімвалам міру. У гэтым плане Папа Рымскі асабліва падкрэсліў тую мірную місію, якую ўзяла на сябе Беларусь. «Менск можа быць месцам міру», – сказаў ён.

На заканчэнне сустрэчы Лукашэнка прапанаваў Папу Рымскаму Францішку наведаць выставу беларускіх абразоў, якая нядаўна адчынілася ў музеях Ватыкана. Ён таксама запрасіў пантыфіка здзейсніць візіт у Беларусь. «Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі моцы і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету», – сказаў дыктатар.

Мяркуючы з фатаздымкаў, апублікаваных "Радыё Ватыкана", на сустрэчу да Папы кіраўнік Беларусі ўзяў з сабою, як і ў мінулы раз, сына Колю.

ФОТА Радыё Ватыкана
Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках