6 траўня 2024, панядзелак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Coca-Cola спыняе вытворчасць у Венесуэле праз дэфіцыт цукру

9
Coca-Cola спыняе вытворчасць у Венесуэле праз дэфіцыт цукру

Недахоп самых простых спажывецкіх тавараў у Венесуэле з'явіўся адным з наступстваў эканамічнага крызісу.

У Венесуэле на фоне эканамічнага крызісу спыняецца вытворчасць напою Coca-Cola - у краіне заканчваецца цукар. Пра гэта папярэдзіла мексіканская кампанія Coca-Cola FEMSA, найбуйнейшы вытворца газаванага напою ў Паўднёвай Амерыцы, паведамляе newsru.com.

Цяпер кампанія працуе ў варунках вострага дэфіцыту цукру, які з'яўляецца адным з важных кампанентаў напою, адзначаецца ў паведамленні кампаніі. Пастаўшчыкі практычна перасталі дастаўляць новыя партыі тавару праз адсутнасць сыравіны, што неўзабаве прывядзе да прыпынення вытворчасці.

FEMSA валодае чатырма заводамі ў Венесуэле, на іх працуе звыш 7 тысяч чалавек.

Недахоп самых простых спажывецкіх тавараў у Венесуэле з'явіўся адным з галоўных наступстваў эканамічнага крызісу апошніх гадоў. У апошнія месяцы сітуацыя пагаршаецца найбуйнейшым энэргакрызісам, выкліканым як моцнай засухай, так і непрадуманай палітыкай уладаў. У краіне ідуць пратэсты і пагромы. На гэтым фоне колькасць прыхільнікаў апазіцыі ў Венесуэле расце.

Прэзідэнт Мадура абвінавачвае ў гэтым апазіцыю і прадпрымальнікаў, ён увёў надзвычайнае становішча ў эканоміцы, якое дазваляе яму ўжываць сваімі ўказамі захады, якія ён уважае за правільныя для выхаду з крызісу.

Апазіцыя Венесуэлы, якая ўпершыню за 17 гадоў атрымала большасць у Нацыянальнай асамблеі (аднапалатным парламенце краіны), мае намер правесці рэферэндум у пытанні датэрміновага спынення паўнамоцтваў Мадура. У пачатку месяца апазіцыянеры аддалі ў Нацыянальную выбарчую раду на праверку прыблізна 1,85 млн подпісаў у падтрымку заяўкі аб ўсенародным галасаванні замест патрэбных паводле закона 200 тысяч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках