17 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні знялі скандальны білборд, дзе Купалу пераблыталі з Коласам

6
У Гародні знялі скандальны білборд, дзе Купалу пераблыталі з Коласам

Партрэт Янкі Купалы пад імем Якуба Коласа раптам знік з гарадскіх вуліц.

20 траўня інтэрнэт абляцеў здымак - на білбордзе ў Гародні выяўлены Янка Купала, але тэкст сацыяльнай рэкламы сцвярджае, што плакат прысвечаны Якубу Коласу.

Фота было зробленае ў цэнтры Гародні. Места актыўна рыхтуецца да 11-га Фэсту нацыянальных культур. Тэматычныя плакаты з беларускімі знакамітымі паэтамі і пісьменнікамі прымеркаваныя да фэсту і году культуры ў Беларусі.

Да раніцы пасля з'яўлення здымка ў інтэрнэце недарэчная рэклама не датрывала. Білборд знік з вуліц, паведамляе kp.by.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках